Таямніцы зямлі беларускай
   ПЛАН – КАНСПЕКТ
  Тып урока: сістэматызацыя і абагульненне ведаў.
  Від урока: урок-гульня (праца ў малых групах)
      I.    Арганізацыйная частка
Метад: тлумачальна-ілюстратыўны.
Форма арганізацыі дзейнасці навучэнцаў: франтальная.
    Слова выкладчыка. Гісторыя беларускай зямлі звязала ў сваім пераплёце і старонкі слаўных перамог і росквіту нашай краіны, і старонкі, апаленыя вайной ці залітыя крывёй паўстанняў, і старонкі, яшчэ невядомыя ці, на жаль, ужо выцертыя з нашай памяці… Менавіта людской памяці, якая страчвае гістарычныя карані, прымусілі напісаць Уладзіміра Караткевіча наступныя радкі, напоўненыя боллю і роспаччу за родную зямлю:
 
     Чым угнявіла ты бога? I чым раззлавала,
     
Што над табою, яшчэ не апетай і сотняю строф,
     
Маятнік часу упаў, і касцельная цемра настала,
     Цемра прабітых далоняў і тысяч няправых галгоф?
     Што ты зрабіла зямлі - ад фіёрдаў да Рыма,
     Што залівалі пажары цябе, распраналі вятры,
     Што паміралі ў сібірах твае маладыя багрымы,
     Што дастаеўскія кідалі нівы твае і бары?
     Хто адабраў тваю памяць, мая дарагая,
     
Што на працягу вякоў, забываючы мукі свае,
     
Лепшых паэтаў сваіх забыццём ты смяротным караеш,
     Лепшых прарокаў каменнем няведання б'еш?
 
(У. Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”)
      Сапраўды, Беларусь захоўвае ў сваёй гісторыі безліч таямніц і загадак. На сённяшняй сустрэчы мы паспрабуем прыадчыніць гістарычную скарбонку нашай Радзімы, каб па-новаму паглядзець на Беларусь, паглядзець вачыма маладых людзей, ад якіх залежыць, ці будзе шчаслівай дзяўчына з васільковымі вачамі і русымі жытнёвымі косамі, імя якой Белая Русь.
 
   II.            Асноўная частка
Метад: часткова-пошукавы
Форма арганізацыі дзейнасці навучэнцаў: калектыўная
Сродкі: ілюстрацыі з выявамі гістарычных асоб (без надпісаў), палітычная карта Беларусі, відэапраектар, слайды (прэзентацыя ”Зямля пад белымі крыламі”), запісы беларускай старажытнай музыкі.
      Слова выкладчыка.Прадстаўце сябе удзельнікамі міжнароднага лагера. Група з кожнай краіны мае задачу, як мага яскравей прадставіць сваю радзіму, выяўляючы своеасаблівасць гістарычнага развіцця, самабытнасць культуры і традыцый, адметнасць менталітэту свайго народа. З мэтай прыцягнення ўсіх навучэнцаў да агульнай працы і павышэння яе эфектыўнасці, вучэбная група падзяляецца на каманды, кожная з якіх атрымлівае пэўнае заданне. Памятайце, што кожнае меркаванне вартае ўвагі ў групе, і толькі спалучэнне адказаў ўсіх груп дазволіць зрабіць уяўленне аб нашай краіне больш поўным і якскравым.
     Час працы складае 10 хвілін. Пасля абмеркавання каардынатар(прызначаецца групай ці выкладчыкам) кожнай з груп прадстаўляе вынікі працы. Пасля выступлення ўдзельнікі іншых каманд маюць магчымасць выказаць свае дапаўненне.
·        Група №1: патлумачыць паходжанне назвы “Беларусь”.
·        Група №2: намаляваць псіхалагічны партрэт беларуса(пералічыць рысы і якасці характару).
·        Група №3: распрацаваць турыстычны маршрут па знакамітых мясцінах Беларусі і вызначыць іх адметнасць.
·        Група №4: назваць знаёмых беларускіх палітычных дзеячаў і ваеначальнікаў і патлумачыць, якім чынам яны праславілі сваю Бацькаўшчыну.
·        Група №5: пералічыць асветнікаў і культурных дзеячаў Беларусі і паясніць, які ўклад яны зрабілі ў развіццё культуры Беларусі.
Тэхналогія. Адказ кожнай групы дапаўняецца пры неабходнасці навучэнцамі іншых груп і падагульняецца выкладчыкам. Пры поўным адказе дэманструюцца слайды (прэзентацыя “Зямля пад белымі крыламі”). Пры недастатковым – выкарыстоўваюцца дадатковым матэрыял і малавядомыя факты. Падчас працы груп гучыць старажытная музыка.
 
1.     Мадэль адказа групы №1
    Існуе шмат тэорый аб паходжанні назвы Беларусь – навуковая ці рамантычная – усе яны вартыя увагі.
·        Геаграфія. Нельга было б даць больш удалае імя для нашай зямлі, чым Белая Русь. Беларусі не ўласцівыя ні яркія фарбы Міжземнамор’я, ні экзатычнасць Афрыкі, ні яскравасць Усходу. Прыгажосць беларускай прыроды ўражвае сваёй прастатой, праўдзівасцю і пяшчотнай сціпласцю. Яе ціхая прывабнасць паволі пранікае ў душу падарожніка ў мяккіх пералівах ранішняга неба і ў бархацістай зеляніне раскінуўшыхся палёў, у таямнічым шэпце векавых пушчаў, шчымлівым крыку журавоў. Каб зразумець прыгажосць Беларусі, патрэбна спыніцца і адчуць акружаючы свет, углядзецца ў блакітныя чыстыя вочы-азёры, удыхнуць паветра, напоенае духмянымі травамі, пачуць шэпт жытнёвага поля. Кожная рыса ўражвае сваёй праўдзівасцю і цнатлівасцю. Магчыма, гэта адно з нешматлікіх застаўшыхся месцаў на нашай планеце, дзе можна пабачыць незвычайны цуд – цуд некранутай прыроды Сімвалам Беларусі на працягу вякоў лічыца бусел. Нездарма Беларусь называюць “зямлёй пад белымі крыламі” і прысвячаюць наступныя радкі:
“Зямля з блакітнымі вачамі,
Раздоле рэчак і лугоў,
Тут называюць Васількамі
На Беларусі хлапчукоў.”
(Эдзі Агняцвет)
·        Антрапалогія. Здаўна землі Белай Русі насялялі людзі з русымі валасамі, яснымі блакітнымі вачамі, якія апраналіся ў светлае з выбеленага льна адзенне.
·        Гісторыя. Спрадвек для славян найвышэйшай каштоўнасцю з’яўлялася захаванне міру на сваіх землях, а для мужчын не існавала больш пачэснай справы, чым абараняць сваю Бацькаўшчыну ад захопнікаў. На працягу вякоў землі Беларусі, патапляемыя ў крыві шматлікіх войнаў, не страчвалі сваёй незалежнасці, заставаліся некранутымі ад “чорнай” варожай навалы. Сімвалам незалежнасці ў славян лічыцца менавіта белы колер.
·        Рэлігія. Белы колер з’яўляецца і сімвалам праваслаўнай веры, якую нашы продкі называлі “чыстай” верай. Храсціянства было прынята на Беларусі і з’явілася вызначальным фактарам ў станаўленні дзяржаўнасці і развіцці культуры, фарміраванні рыс характару і маральных нормаў беларусаў.
 
 
 Метадычныя рэкамендацыі.
Падчас разважанняў навучэнцамі робіцца аналіз гістарычнага мінулага, геаграфічных асаблівасцей, мастацкіх вобразаў, звязаных з Беларуссю.Выкладчыкам асабліва падкрэсліваецца старажытнасць і складанасць гістарычнага працэса, глыбіня нацыянальных традыцый. Звяртанне ўвагі на міждысцыплінарных сувязах (беларуская літаратура, геаграфія), у якіх адлюстроўваецца ўсебаковасць развіцця грамадства, дазваляе зацікавіць навучэнцаў да пазнавальнай дзейнасці.
 
2.     Мадэль адказа групы №2
           “Чалавек – частка сусвету” – гэта сцвярджэнне ў поўнай меры раскрываецца на прыкладзе Беларусі і яе насельніцтва. Як і прыроднае асяроддзе, людзі Беларусі вылучаюцца сціпласцю, ураўнаважанасцю і спакоем. Глыбокая павага да зямлі-карміцелькі прывучыла беларусаў да працавітасці, беражлівасці і адданасці Радзіме ў сваёй справе. Асаблівая ўвага да захавання сваіх каранёў і народных традыцый дазволілі перадаваць з пакалення ў пакаленне мудрасць і кемлівасць.
             На працягу вякоў запісы іншаземных вандроўнікаў вызначаюць сардэчнасць і гасціннасць, чуласць і міласэрнасць беларускага народа. Гэтыя якасці падкрэслівае і такая важная рыса беларусаў як талерантнасць(верацярпімасць). Беларусь стала прытулкам для людзей многіх нацыянальнасцей, кожнаму з якіх знайшлося і знаходзіцца зараз месца для жыцця і працы. Менавіта таму, на Беларусі здаўна разам з храсціянствам ў міры і згодзе суіснавалі іудаізм і мусульманства, што дазволіла Беларусі не спазнаць канфліктаў на нацыянальнай ці рэлігійнай глебе. Мы павінны памятаць аб гэтым і імкнуцца захаваць цярпімасць да людзей іншых нацыянальнасцей ці вераспавядання, таму што рэлігійныя канфлікты з’яўляюцца адной з найвялікшых небяспек для сучаснага сусветнага грамадства.
              Бесперапынныя войны, а таксама асаблівасці прыроднага асяроддзя (балоцістая мясцовасць) выхоўвалі ў нашых продкаў асцярожнасць і прадбачлівасць, няспешнасць і разважлівасць, якія часам, на жаль, блытаюць з абыякавасцю. Падумайце, ці можна назваць беларусаў абыякавым народам, калі прыгадаць, што за сваю гісторыю Беларусь ні разу не страціла белага колеру сваёй незалежнасці? У беларусаў стагоддзямі выпрацоўвалася ў свядомасці міралюбівасць, бо людзі, якія хаця б адзін раз перажылі вайну і страцілі на ёй сваіх дзяцей, ужо ніколі не змогуць першымі ўзяць у рукі зброю. Нездарма, гімн Рэспублікі Беларусь пачынаецца славамі: “ Мы – беларусы, мірныя людзі”. Аб небходнасці захавання міру на Зямлі асабліва важна памятаць зараз, калі ў палітычных канфліктах гінуць мірныя людзі, а неафашысцкія арганізацыі прыкрываюць сваю агрэсіўную дзейнасць высакароднымі ідэямі.
 
    Метадычныя рэкамендацыі.
             Падчас працы ўдзельнікаў групы №2 ажыццяўляецца выхаванне гуманістычнага светапогляду. Навучэнцы пералічваюць якасці, якія не толькі перастаюць быць уласцівымі для сучаснага чалавека, але зараз часам падвяргаюцца нават іроніі (адданасць радзіме, самаахвярнасць, міласэрнасць) і задумваюцца над тым, колькі чалавечнасці страчвае грамадства, пазбаўляючы сябе гэтых дароў. Выкладчык стараецца не дапусціць ,каб на першы погляд звычайныя якасці пералічваліся “праз коску”, спыняючыся і падкрэсліваючы значэнне працавітасці, добразычлівасці, мудрасці і цярпімасці ў адносінах паміж людзьмі; патрыятычнасці і адданасці Радзіме. Выкладчыкам робіцца асаблівы акцэнт на цярпімасці, міралюбстве і талерантнасці беларусаў, тлумачацца прычыны фарміравання гэтых рыс (суіснаванне адначасова на Беларусі на працягу стагоддзяў розных рэлігійных канфесій),падкрэсліваецца значэнне гэтых якасцей асабліва ў цяперашні час, калі большасць канфліктаў успыхваюць на нацыяналістычнай і рэлігійнай глебе. Разам з тым выкладчык робіць спробу пераадолець стэрэатып, існуючы ў сучасным грамадстве аб беларусах як абыякавых людзях. Тлумачыцца прычына памяркоўнасці(гістарычная: шматлікія войны спрыялі развіццю асцярожнасці, сталінскія рэпрэсіі знізілі палітычную актыўнасць; геаграфічная: балоцістая мясцовасць абумовіла прадбачлівасць). Такім чынам, праз тлумачэнне прычын паходжання нацыянальных рыс характару робіцца спроба пераканаць падлеткаў у неабходнасці захавання і выхавання гэтых якасцей у першую чаргу ў саміх сябе, выхоўваецца павага да ментальнасці свайго і іншых народаў.
      Беларуская зямля, шчодрая на таленты, напаўняючы сваёй гаючай сілай, натхняла на творчую дзейнасць сваіх слаўных сыноў, якія не шкадавалі жыцця за родную зямлю.
 
      Усяслаў Чарадзей (? – 14.4.1101 гг.)
      У часы  найвышэйшага ўздыму,росквіту і магутнасці Полацкага княства адной са старажытных беларускіх дзяржаў  з’явілася княжанне Усяслава Чарадзея.
      Незвычайная моц характару і імпэт князя, якім дзівіліся і сучаснікі , і нашчадкі, дазволілі выстаяць ў змаганні з Кіевам і зрабіць Полацкае княства моцнай марской дзяржавай, пад кантролем якой знаходзіліся землі ўздоўж усёй Дзвіны да Варажскага(Балтыйскага) мора. Падчас свайго княжэння Усяслаў Чарадзей перажываў і хвіліны славы (пераможныя паходы супрать мангол-ататараў ў саюзе з кіеўскім князем, на Пскоў, Ноўгарад), і хвіліны горкіх няўдач (крывавыя падзеі на р. Няміга ў 1067 г.). Дзякуючы ваеннаму майстэрству і мудраму кіраўніцтву князя Усяслава з 1084 да самай яго смерці (1101 г.) Полацкае княства не зведала ваенных падзей, а сам Полацк развіваўся як крупны гандлёвы і культурны цэнтр.
      З мэтай падкрэсліць незалежнасць і магутнасць Полацкага княства, па загадзе Усяслава ў Полацку ў ХІ ст. быў пабудаваны Сафійскі сабор (адзін з 4 храмаў у гонар Сафіі (Прамудрасці Божай), якія былі ўзведзены ў Канстанцінопалі, Кіеве, Ноўгарадзе). Сваё жыццё полацкі князь Усяслаў прысвяціў змаганню за незалежнасць і  ўмацаванне княства, імкнучыся да адзінства сярод народа і дзяржавы цалкам.
      Кастусь Каліноўскі (2.2.1838 – 22.3.1864 гг.)
      Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі – нацыянальны герой, адзін з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі. З’яўляючыся рэвалючыянерам-дэмакратам, Каліноўскі заклікаў сялян на барацьбу за незалежнасць сваёй Радзімы, роўнасць правоў. Менавіта дзеля пашырэння ідэй роўнасці і волі сярод простага сялянства было наладжанне выдання першай ў гісторыі газеты на беларускай мове “Мужыцкай праўды”(7 нумароў).
      Па многіх прычынах нацыянальна-вызваленчае паўстанне было жорстка падаўлена расійскімі ўладамі. Як пад час паўстання, так і пад час следства і суда Кастусь Каліноўскі з’яўляўся прыкладам мужнасці і высакароднасці, адказаўшы на прапанову палегчыць свой лёс, назваўшы адрасы і  імёны паплечнікаў: “Калі грамадская шчырасць ёсць дабрачыннасцю, то шпіёнства апаганьвае чалавека. Усведамленне гонару і ўласнае годнасці не дазваляюць мне ісці па іншым шляху”.
      Да гэтагу часу адданасць Радзіме і свайму народу, якой было прысякнута ўсё жыццё Кастуся Каліноўскага, служыць прыкладам і натхняе беларусаў. Глыбокай павагі і шчырай памяці заслугоўвае чалавек, ахвяраваўшы сваё жыццё за сваю Радзіму, які перад смерцю даслаў да беларускага народа наступныя словы: “Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаць, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку радную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліцца сэрца, - але не шкада згінуць за тваю праўду…” (“Ліст з-пад шыбеніцы”).
3.  Мадэль адказа групы №5
      Не толькі са зброяй у руках змагаліся за росквіт беларускай зямлі нашы продкі. Шматлікія асветнікі і культурныя дзеячы праслаўлялі сваю Радзіму, выкарыстоўваючы сілу слова і ведаў.
      Еўфрасіння Полацкая (1101(?) – 23.5.1167 гг.)
      Еўфрасіння Полацкая (Прадслава) – першая жанчына ва Усходняй Еўропе, якая за вялізны ўклад у распаўсюджванне праваслаўя была кананізавана (прылічана да ліку святых). Асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай была шматграннай: ад перапісвання кніг да заснавання храмаў, якія з’яўляліся асяродкамі асветы ў Полацкім княстве. Еўфрасіння Полацкая праз служэнне Богу прысвяціла сваё жыццё роднай зямлі і свайму народу.
     Кірыла Тураўскі  (каля 1130 – каля 1182 гг.)
      Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч, Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі “стоўпнікам”. Зачыніўшыся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца розуму і малітвам, ён напісаў свае першыя творы. Для хрысціянскай культуры ХІІ ст. багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра валодаючы і творча выкарыстоўваючы класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, Кірыла Тураўскі значна ўзбагаціў культуру і мову свайго народа.
      Сімяон Полацкі (1629 – 25.8.1680 гг.)
      Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч (у манастве Сімяон) – беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асведчык, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч.
     Атрымаўшы грунтоўную адукацыю ў кіева-магілянскай школе, заснаванай Пятром Магілай, і езуцкім калегіуме, Сімяон Полацкі ў 1656 г. вярнуўся ў родны Полацк, прыняў праваслаўнае манаства і пачаў настаўнічаць у брацкай школе пры Богаяўленскім манастыры. Чалавек па натуры дзейсны, працавіты, ён выкарыстоўваў усе магчымасці для грамадскага  і літаратурнага самавыяўлення: пісаў малітвы, прамовы, вершы, памфлеты, палемічныя трактаты.
      Характэрнай рысай паэтычных твораў Сімяона Полацкага з’яўляўся патрыятызм, любоў і пашана да свайго народа, да роднага горада і краю. Яго царкоўныя “словы” і казанні служылі падручнікамі для епіскапаў і святароў.Гэта быў узор высокага прамоўніцкага мастацтва ва ўсходнеславянскім рэгіёне.
     Дзейнасць Сімяона Полацкага была высока ацэнена яшчэ пры яго жыцці. У 1664 г. ён быў запрошаны ў Маскву. Меркаваў, што часова, а сталася – назаўсёды. З’яўляючыся дарадцам цара Аляксея Міхайлавіча па царкоўных справах, перакладчыкам і рэдактарам пры царскім двары, яму было даручана стварыць пры адным з маскоўскіх манастыроў ліцэйскую школу для падрыхтоўкі служачых Тайнага прыказа – асабістай канцылярыі цара, а таксама выхаванне і навучанне царскіх дзяцей.
      Займаючы у Маскве ключавую пазіцыю ў справе пашырэння заходнееўрапейскай культуры, папярэднік ідэолагаў асветнага асаблютызму эпохі Пятра І Сімяон Полацкі здолеў пераканаць кансерватараў-традыцыяналістаў пры двары Аляксея Міхайлавіча ў неабходнасці народнай адукацыі паводле еўрапейскага, школьна-універсітэцкага метаду, далучэнне прыдворных да свецкай літаратуры, музыкі, тэатра, таксама браў удзел у распрацоўцы праекта першага расійскага універсітэта.
      Ігнат Дамейка (31.7.1802 – 23.1.1889 гг.)
     ; Вучоны-даследчык, геолаг.
      Дамейка, як сябар таварыства філаматаў, прымаў актыўны ўдзел у паўстанні 1830-1831 гг. У Польшчы і на Беларусі. Пасля паражэння паўстання разам з сябрамі вымушаны быў эмігрыраваць ў Францыю, дзе вучыўся ў Вышэйшай школе горнай справы Сарбонскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы Ігнат Дамейка займаўся навуковымі даследаваннямі. У 1837 ён склаў геалагічную, геаграфічную і гаспадарчую карты зямлі былой Рэчы Паспалітай, напісаў геаграфічны каментарый да іх. У 1850 у Парыжы надрукаваны лепшы на той час геаграфічны атлас Польшчы, у якім без пазначэння аўтарства прадстаўлены яго карты і каментарыі да іх. Такім чынам, Ігната Дамейку можна лічыць заснавальнікам фізіка-геаграфічнага раянавання Польшчы, Беларусі і Літвы.
      Па рэкамендацыі парыжскіх прафесароў у 1837 г. ён прыняў прапанову чылійсага ўрада і падпісаў кантракт на пасаду выклачыка горнай школы ў г. Какімба на поўначы Чылі. За час сваёй працы Ігнат Дамейка праводзіў геалагічныя экспедыцыі ў пошуках новых крыніц сыравіны, пад час якіх зрабіў шмат адкрыццяў (невядомага навуцы альгамату серабра, які атрымаў назву аркерыт).
     Дамейка быў запрошаны таксама на працу ў сталічны горад Сант’яга з мэтай дапамогі ў правядзенні рэформы ва ўніверсітэце, пры правядзенні якой быў выкарыстаны вопыт Віленскага ўніверсітэта.
      Свае шматлікія творы, і  ў т.л. падручнікі па хіміі, мінералогіі, фізіцы, Д. пісаў пераважна на іспанскай і французскай мовах. Выдадзены ў Чылі падручнік “Мінералогія” на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся ў многіх лацінаамерыканскіх краінах. Вынікі навуковых пошукаў і адкрыццяў Дамейкі апублікаваны на розных мовах у 130 яго навуковых працах, якія прынеслі яму сусветную вядомасць і славу. Яны займалі ганаровае месца ў тагачаснай навуцы, сведчаннем чаго з’яўляюцца выбранне Дамейкі ганаровым членам шатлікіх навуковых таварыстваў.
      Дамейка назаўсёды парадніўся з Чылі, але ніколі не забываў сваю далёкую радзіму і заўсёды марыў пра яе. Так, апісваючы пейзажы Чылі, ён часам супастаўляў іх  з Беларуссю ці адзначаў, што мясцовая рака “ не шырэйшая за наш Буг каля Брэста”. Толькі амаль у канцы жыцця яму было дазволена наведаць радзіму і пабываць у родных мясцінах.
     Памёр Ігнат Дамейка 23.1.1889 г. Дзень яго пахавання быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобы. Чылійцы высока ацанілі яго заслугі – Ігнат Дамейка быў абвешчаны народным героем. Яго імем названы адзін з партовых гарадоў (Пуэрта-Дамейка), вулканічны ланцуг гор у Андах працягласцю каля 350 км, а такскама адкрыты ім мінерал (дамейкін) і фіялкавая кветка (віёла дамейкона). У яго доме быў створаны музей, а ў Сант’яга пастаўлен помнік “ Грандэ Эдукатору”(“Вялікаму Асветніку”).
 
 
Шмат слаўных асоб, якімі ганарыцца сёння свет, маюць беларускае паходжанне: Зыгмунт Мінейка (нацыянальны герой Грэцыі, удзельнік барацьбы супраць турэцкіх захопнікаў), Якуб Наркевіч-Ёдка (адкрывальнік электраграфіі, і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў), Генрых Манікоўскі( выдатны нямецкі фізік і матэматык), Леў Арцімовіч (выдатны вучоны ў галіне кіравання тэрмадзейнага сінтэзу), Аляксанд Чыжэўскі (заснавальнік геліябіялогіі). Выхадцы са старадаўніх беларускіх родаў з’яўлююцца матэматык Соф’я Кавалеўская, пісьменнік Міхаіл Дастаеўскі, кампазітар Дзмітрый Шастаковіч, а таксама Нобелеўскія лаўрэаты; амерыканскі эканаміст Сайсан Сміт Кузнец (эканоміка, 1971 г.), амерыканскі фізік Алан Джэя Хігер (фізіка, 2000 г.), Жарэс Алфёраў (фізіка, 2000 г.) паходзяць з Віцебска, амерыканскі фізік Аарон Клуг(хімія, 1982 г.) родам з Зэльвы, амерыканскі фізік-тэарэтык Шэлдана Лі Глэшоў (фізіка, 1979 г.), амерыканскі фізік Марціна Льюіс Перл (1995 г.) з Пружан.
 
III.            Заключнае слова
 
Форма арганізацыі дзейнасці навучэнцаў: франтальная.
Метад: тлумачальна-ілюстратыўны
Сродкі: відэапраектар, слайды (прэзентацыя “Беларусь нечаканая”), CD-дыск (запіс паланэза М. Агінскага).
     Словы выкладчыка. Задумайцеся, чаму часта мы перагортвалі пустыя, яшчэ незапоўненыя ці ўжо страчаныя, старонкі ў кнізе нашай памяці? Ці на такіх нашчадкаў спадзяваліся абаронцы нашай краніны, аддаючы жыцці за магчымасць нашага існавання?
      Як часта залівалі пажары і распраналі вятры нашу Беларусь, як часта сёння мы самі караем смяротным забыццём сваё мінулае. Зараз мы з’яўляемся сведкамі аднаўлення Беларусі   Наша Бацькаўшчына паўстае з небыцця ў рэстаўраваных гістарычных цэнтрах, у аднаўляючыхся замках і палацах, у  імёнах, у арганізацыйных святах старажытнай культуры і рыцарскіх турнірах. І калі кожны з нас будзе старацца зрабіць свет вакол сябе трошкі лепшым, уся наша зямля заззяе ў прамянях узыходзячага сонца, і забудуца тады словы, якімі сканчвае свой раман “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіч:

Веру ў адно.
Калі злосць векавечную звяжуць 

I над крыніцамі зорка-Палын узыдзе,
Ты на судзе - пад архангелаў трубы -Марыі адкажаш.
Скажаш адзінае слова за ўсіх на планеце людзей: “
Ў бітвах скрываўлена, каб чалавецтва ўваскрэсла,
Каб на палетках ягоных воля і мова ўзраслі.
Маці сыноў чалавечых.
Я столькі пакут перанесла.
Можна зямлі дараваць,
Калі я існую на зямлі”.

Наш занятак хацелася б скончыць дэманстрацыяй краявідаў Беларусі, каб родная зямля і нас натхняла на стварэнне лепшага заўтра для зямлі пад белымі крыламі, імя якой Белая Русь.